Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла чацвёртае месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла ў фінскім Кантыялахці 15 сакавіка, у заключны дзень чэмпіянату свету.
Дыстанцыю 12,5 км спартсменка пераадолела за 34 хвіліны 47,6 секунды, двойчы прамахнуўшыся пры стральбе (0+0+2+0).
У тройку лепшых увайшлі ўкраінка Валянціна Семярэнка (34.32,9; 0+0+0+0), немка Францыска Пройс (+6,2; 0+0+0+1), а таксама італьянка Карын Оберхофер (+12,6; 1+1+0+0).
Ад Оберхофер Домрачава адстала на 2,1 секунды.
Анастасія Дубарэзава паказала 26-ты вынік (+3.09,2; 1+2+2+0) сярод 30 удзельніц гонкі.
Домрачава з 957 ачкамі працягвае лідзіраваць у агульным заліку Кубка свету, апярэджваючы на 21 бал бліжэйшую пераследніцу фінку Кайсу Мякярайнен, якая заняла ў сённяшняй гонцы 15-е месца.
Вечарам адбудзецца заключная гонка чэмпіянату свету — мужчынскі мас-старт на 15 км, у якім Беларусь прадставіць Юрый Лядаў.
Медальны залік: Францыя — 3 залатыя, 2 сярэбраныя, 1 бронзавы, Германія — 3, 2, 0, Нарвегія — 1, 2, 3, Чэхія — 1, 1, 1, Расія — 1, 1, 0, Украіна — 1, 0, 1, Польшча — 0, 1, 1, Канада — 0, 1, 0, Італія — 0, 0, 2, Фінляндыя — 0, 0, 1.
Андрей Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2015
Мінск, 15 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/242/30099
Текущая дата: 16.11.2024