Белорусский портал в Казахстане

Азаранка прайграла ў другім крузе Уімблдонскага тэніснага турніру



Вікторыя Азаранка (9-е месца ў рэйтынгу) выбыла з барацьбы на Уімблдонскім турніры.

23 чэрвеня ў 1/64 фіналу беларуская тэнісістка, якая нядаўна паправілася пасля траўмы, перамагла харватку Мір`яну Лучыч-Бароні (108) — 6:3, 7:5, а 25 чэрвеня ў другім раўндзе ўступіла Баяне Ёваноўскі з Сербіі (45) — 3:6, 6:3, 5:7. У вырашальным сэце Азаранка прайгравала 1:4, здолела зраўнаваць лік — 5:5, аднак наступныя два геймы аддала саперніцы

Найвышэйшым дасягненнем беларускай спартсменкі на Уімблдоне з`яўляецца выхад у паўфінал у 2011 і 2012 гадах. У мінулым сезоне яна таксама выбыла ў другім крузе.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 25 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/243/26425
Текущая дата: 13.05.2024