У гонцы не ўдзельнічала лідар беларускай каманды Дар`я Домрачава, якой трэнеры далі адпачыць.
Жаночая зборная Беларусі па біятлоне заняла дзявятае месца ў эстафеце 4 па 6 км на восьмым этапе Кубка свету ў нарвежскім Халменолене.
Квартэт у складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Анастасіі Дубарэзавай і Надзеі Пісаравай пераадолеў дыстанцыю ў 1 гадзіну 14 хвілін 03,0 секунды. Пры стральбе выкарыстана 9 дадатковых патронаў (па два ў Скардзіна, Крыўко і Дубарэзавай, тры ў Пісаравай).
На першым месцы каманда Чэхіі (1:11.10,6; 0+5), на другім — Італіі (+28,3; 0+2), на трэцім — Францыі (+45,9; 0+5).
Этап завершыцца сёння мужчынскай эстафетай 4 па 7,5 км. За беларускую каманду выступяць Уладзімір Чапелін, Дзмітрый Дзюжаў, Юрый Лядаў і Дзмітрый Абашаў.
Пасля стартаў у Халменколене лепшыя біятланісты планеты будуць рыхтавацца да чэмпіянату свету, які адбудзецца ў фінскім Кантыялахці з 5 па 15 сакавіка.
Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2015
Мінск, 15 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/244/29682
Текущая дата: 16.11.2024