Белорусский портал в Казахстане

Глен Хэнлан завяршыў работу з беларускай хакейнай зборнай



Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі канадзец Глен Хэнлан завяршыў работу і адправіўся дадому.

Паводле слоў Хэнлана, ён правёў цудоўны год у Беларусі ў ходзе падрыхтоўкі да мінскага чэмпіянату свету. У час сусветнага першынства беларуская каманда праявіла сябе з самага лепшага боку, прабіўшыся ў васьмёрку лепшых каманд планеты. Аднак цяпер Глен Хэнлан вырашыў вярнуцца на радзіму і больш часу ўдзяліць сям`і, вяртацца да трэнерскай дзейнасці ў Беларусі ён не плануе, прынамсі, у бліжэйшы час.

Глен Хэнлан упершыню стаў настаўнікам беларускай зборнай у 2005 годзе, пад яго кіраўніцтвам беларусы тройчы выходзілі ў чвэрцьфінал сусветных спаборніцтваў - у 2006, 2009 і 2014 гадах. Гэта лепшыя вынікі за ўвесь час удзелу ў чэмпіянатах свету.

Хто зойме пасаду галоўнага трэнера беларускай зборнай, вырашыцца пазней, пасля падвядзення вынікаў гэтага сезона.

25 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/245/26152
Текущая дата: 18.05.2024