На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе Максім Мірны (46-е месца ў парным рэйтынгу) і іспанец Фелісіяна Лопес (50) выйшлі ў чвэрцьфінал.
25 студзеня ў трэцім крузе Мірны і Лопес выйгралі ў Джонатана Эрліха (Ізраіль, 85) і Трыта Хея (Філіпіны, 53) — 7:5, 6:3. З такім жа лікам беларус і іспанец у другім раўндзе перамаглі "пасеяных" пад сёмым нумарам Раахана Бапану з Індыі (27) і канадца Дэніела Нестара (4).
Наступныя сапернікі беларуска-іспанскага дуэта вызначацца ў матчы "пасеяных" пад чацвёртым нумарам харвата Івана Додзіга (12) і бразільца Марсела Мела (7) з брытанцам Джэймі Мюрэем (38) і аўстралійцам Джонам Пірсам (39), якія маюць 16-ты нумар "пасеву".
Найвышэйшым дасягненнем беларускага тэнісіста з`яўляецца выхад у фінал парнага разраду ў 2007 годзе. У мінулым сезоне ён выбыў у чвэрцьфінале.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/246/29226
Текущая дата: 16.11.2024