Пра гэта паведаміла прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Мінску Ганна Дзерска.
Згодна з новымі правіламі, для атрымання шэнгенскай візы неабходна будзе здаць адпячаткі пальцаў з абедзвюх рук. "Здаваць адпячаткі пальцаў кожны раз пры падачы дакументаў не трэба будзе. Адпячаткі будуць здымацца адзін раз у 59 месяцаў", - растлумачыла Ганна Дзерска.
Прэс-сакратар пасольства таксама звярнула ўвагу, што з увядзеннем біяметрычных віз жадаючыя атрымаць шэнген павінны будуць з`явіцца ў пасольства асабіста. "Кожны павінен будзе асабіста здаць адпячаткі пальцаў у консульскім аддзеле. Пры гэтым не важна, ці здаюцца дакументы праз турфірму або самастойна", - сказала яна.
У дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў адпячаткі пальцаў здымацца не будуць.
Акрамя таго, цяпер прапрацоўваецца пытанне аб адкрыцці ў 2015 годзе ў Беларусі польскіх візавых цэнтраў. Ганна Дзерска адзначыла, што самая актуальная інфармацыя адносна працэсу выдачы віз будзе прадстаўлена на сайце пасольства Польшчы ў Беларусі.
2 снежня 2014, Мінск
Наталля Злотнік - БЕЛТА
2 снежня 2014, Мінск
Наталля Злотнік - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/249/28534
Текущая дата: 16.11.2024