Белорусский портал в Казахстане

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў выйшаў у другі раўнд турніру ў Астане



Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (661-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі ATP-250 у Астане з прызавым фондам $1 млн.

Сёння ў 1/16 фіналу беларус абыграў у дзвюх партыях іспанскага тэнісіста Бернабе Сапату (72) - 7:6 (7:5), 6:3. У матчы за выхад у чвэрцьфінал сапернікам Герасімава будзе чэх Іржы Лехечка (29).

Ягор Герасімаў прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, дзе абыграў бельгійскага тэнісіста Зізу Бергса (172) - 6:4, 6:4 і француза Аляксандра Мюлера (80) - 6:4, 7:6 (7:3).

Заўтра ў першым раўндзе парнага разраду Ягор Герасімаў і прадстаўнік Казахстана Міхаіл Кукушкін сустрэнуцца з нідэрландскім тандэмам Робін Хаасэ / Боцік ван дэ Зандсхюлп.

Турнір у сталіцы Казахстана фінішуе 3 кастрычніка.

28 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/25/71103
Текущая дата: 18.11.2024