У чарнагорскай Будве завяршыўся першы Кубак Еўрапейскай канфедэрацыі бокса сярод мужчын з удзелам беларускіх спартсменаў.
Нашу каманду на турніры прадстаўлялі сямёра баксёраў, адзіны медаль Беларусі прынёс Аляксей Алфёраў, які стаў наймацнейшым у вагавой катэгорыі да 86 кг. У першым раўндзе беларус адолеў украінца Мікіту Гарбаценку, у чвэрцьфінале — Эльдара Гуліева з Азербайджана, у паўфінале Алфёраў быў мацнейшы за армянскага спартоўца Рафаэля Аванісяна, а ў вырашальным баі перамог расіяніна Вадзіма Шчаблыкіна.
Двое прадстаўнікоў Беларусі завяршылі барацьбу на стадыі 1/4 фіналу — гэта Дзяніс Салоцкіх (у катэгорыі да 54 кг) і Уладзіслаў Смяглікаў (да 92 кг). Ілля Вараб’ёў (да 57 кг), Артур Туніеў (да 60 кг), Зміцер Дзяшкевіч (да 63,5 кг) і Аляксандр Радзівонаў (да 71 кг) не здолелі пераадолець бар’ер стартавага раўнда. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 150 спартсменаў з 30 краін, якія разыгралі медалі ў 13 вагавых катэгорыях.
Звязда, 15 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/25/71191
Текущая дата: 18.11.2024