У сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе стартавалі Сусветныя гульні баявых мастацтваў з удзелам беларускіх спартсменаў.
У праграме Сусветных гульняў баявых мастацтваў прадстаўлены 16 відаў спорту, у стартавы дзень спаборніцтваў былі разыграны першыя камплекты ўзнагарод у самба, каратэ і боксе. Беларускія самбісты заваявалі ў пятніцу тры медалі — два залатыя і адзін срэбны. Чэмпіёнкай Сусветных гульняў у катэгорыі да 72 кг у жанчын стала Анжэла Жылінская, якая ў фінале была мацней Бягоім Хаітавай з Узбекістана. Таксама перамогу на турніры ў вазе да 98 кг сярод мужчын атрымаў Раман Даміеў, у вырашальным паядынку наш спартсмен справіўся з казахстанцам Аскарам Абдулаем. Яшчэ адзін беларус, Аляксандр Круглік, узяў срэбра ў катэгорыі да 88 кг, саступіўшы ў фінале расіяніну Аслану Курбанаву.
Усяго ўдзел у Сусветных гульнях баявых мастацтваў прымаюць больш за 1500 спартсменаў са 120 краін свету. Адзін з найбуйнейшых планетарных форумаў у галіне адзінаборстваў завершыцца 30 кастрычніка.
Звязда, 21 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/25/71234
Текущая дата: 18.11.2024