Праект рэалізаваны РУП «Мінскэнерга» на базе аздараўленчага цэнтра «Энергетык» у Мінскім раёне, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.
Комплекс пабудаваны з ужываннем сучасных тэхналогій і матэрыялаў. Ён абсталяваны універсальнымі і спецыялізаванымі заламі, прасторнымі бытавымі і складскімі памяшканнямі, створаны камфортныя ўмовы для розных відаў спартыўных спаборніцтваў: міні-футбол, валейбол, баскетбол, тэніс, бадмінтон. Плануецца, што на пляцоўках спарткомплексу таксама будуць праводзіцца культурна-масавыя мерапрыемствы.
«Гэта добры падарунак для ўсіх аматараў спорту», — адзначыў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця намеснік міністра энергетыкі Сяргей Раянтовіч.
Увод аб’екта ў эксплуатацыю забяспечыць годную арганізацыю спартыўна-аздараўленчай работы, у тым ліку з моладдзю.
Работы па добраўпарадкаванні ў цэнтры «Энергетык» будуць працягнутыя. Каля спартыўнага комплексу запланавана будаўніцтва адкрытых спартыўных пляцовак, зон адпачынку для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.
Звязда, 20 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/25/71312
Текущая дата: 18.11.2024