Такія даныя змешчаны ў статыстычным аглядзе Белстата да Сусветнага дня турызму, які адзначаецца 27 верасня.
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, паездкі з асабістымі мэтамі склалі 93,3 працэнта ад агульнай колькасці міжнародных паездак, з дзелавымі і прафесійнымі - 6,7 працэнта.
На пачатак 2014 года турыстычную дзейнасць у Беларусі ажыццяўлялі 1 085 арганізацый, паслугамі якіх скарысталіся больш за 920 тыс. арганізаваных турыстаў і 578,8 тыс. экскурсантаў.
У складзе арганізаваных турыстычных груп у 2013 годзе Беларусь наведалі 136 тыс. чалавек, што на 18 тыс. больш чым у 2012-м. Лідзіруючыя пазіцыі па арганізаваных турыстах у 2013 годзе захаваліся за Расіяй - 111,3 тыс. чалавек (81,3 працэнта). Варта адзначыць турыстаў, якія прыехалі з экзатычных краін: Аман - 31 чалавек, Сінгапур - 25, Емен - 8, Люксембург - 6, Сурынам і Чылі - па 3 чалавекі, Андора і Інданезія - па 2 чалавекі, Гана і Эквадор - па 1 чалавеку.
Многія турысты прыязджаюць у Беларусь з мэтай паправіць сваё здароўе. На тэрыторыі Беларусі на працягу мінулага года функцыянавалі 464 санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, з іх 74 санаторыі, 13 дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў, 2 дамы адпачынку, 100 баз адпачынку, 5 турысцка-аздараўленчых комплексаў, 18 турыстычных баз, 19 аздараўленчых цэнтраў (комплексаў). Усяго ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях было размешчана 833,4 тыс. чалавек.
Актыўна развіваецца ў Беларусі аграэкатурызм - калі ў 2006 годзе ў краіне налічвалася 34 суб`екты аграэкатурызму, то ў 2013-м іх ужо было 1 881.
За межы рэспублікі ў 2013 годзе арганізавана выехалі 708 376 чалавек. Больш за ўсё турыстаў выехала ва Украіну (больш за 175 тыс. чалавек), Турцыю (99 тыс. чалавек), Балгарыю (89 тыс. чалавек) і Егіпет (53 тыс. чалавек). Таксама ў спісе пераваг беларусаў Грэцыя, Іспанія, Італія, Чарнагорыя, ААЭ, Туніс, Кіпр, Тайланд, Ізраіль. Прывабілі беларусаў і далёкія краіны: у 2013 годзе Марока наведалі 129 беларусаў, Катар - 9, Чылі - 5, Аман - 3, Манака, Манголію і Французскую Палінезію - па 2 чалавекі, Непал - 1 чалавек.
Сусветны дзень турызму быў заснаваны Генеральнай асамблеяй Сусветнай турыстычнай арганізацыі ў 1979 годзе. Для большасці краін турызм адыгрывае вялікую ролю ў эканоміцы, вырашае праблемы сацыяльнага развіцця рэгіёнаў. На долю турызму прыпадае амаль 10 працэнтаў сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, сусветных інвестыцый, усіх рабочых месц і сусветных спажывецкіх расходаў.
26 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА
26 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/252/27608
Текущая дата: 16.11.2024