Мерапрыемства будзе праводзіцца 23 жніўня ў музейным комплексе "Дудуткі", паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
"Мэта нашага інфармацыйна-асветнага мерапрыемства - даць людзям магчымасць даведацца шмат новага аб лятучых мышах і дапамагчы ім палюбіць гэтых унікальных звяркоў. Мы верым, што стварэнне станоўчага іміджу лятучым мышам дапаможа захаваць іх папуляцыю ў нашай краіне, - сказаў каардынатар фестывалю Павел Харытонаў. - Папуляцыя лятучых мышэй бесперапынна змяншаецца ва ўсім свеце, і Беларусь, на жаль, не выключэнне. У нашай краіне жыве 18 відаў рукакрылых, 6 з іх уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Існаванне рукакрылых важна для захавання біяразнастайнасці".
Людзі памылкова асацыіруюць лятучых мышэй з вампірамі і крывапіўцамі, успамінаюць карціны з фільмаў жахаў. Але гэта ўсяго толькі міфы. На самай справе яны не ўяўляюць небяспекі для чалавека, дадаў Павел Харытонаў.
У праграму фестывалю ўваходзяць канцэрт групы "Крама", фотавыстаўка "Лятучыя мышы вакол нас", прэзентацыя фільма "Цені начнога неба". Гасцям будзе прапанавана пад кіраўніцтвам эксперта пабудаваць домік для рукакрылых. Адбудуцца майстар-класы па выразанні флікераў, валенні з лямцу і лепцы з гліны. Такім чынам, кожны зможа забраць з фестывалю сваю лятучую мыш, зробленую ўласнымі рукамі.
18 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/253/27191
Текущая дата: 16.11.2024