Белорусский портал в Казахстане

Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Манрэалі



Вікторыя Азаранка (11-е месца ў сусветным рэйтынгу) не змагла выйсці ў паўфінал тэніснага турніру Rogers Cup у Манрэалі (Канада) з прызавым фондам 2.440.070 долараў ЗША.

У першым крузе (1/32 фіналу) "пасеяная" пад восьмым нумарам спартсменка была свабодная, у другім — перамагла францужанку Алізе Карнэ (22) — 6:4, 2:6, 6:4, у трэцім узяла верх над Хізер Уотсан з Вялікабрытаніі (57) — 6:2, 6:4, а ў чацвёртым саступіла польцы Агнешцы Радваньскай (5), якая мела трэці нумар "пасеву", — 2:6, 2:6.

Агульны лік сустрэч Азаранкі з Радваньскай стаў 12:5 на карысць беларускай тэнісісткі. У гэтым сезоне яна прайграла польцы два матчы з двух (першы — чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/254/27084
Текущая дата: 16.11.2024