Белорусский портал в Казахстане

Названы лёгкаатлеты, якія будуць удзельнічаць у ЧЕ-2014



Чэмпіянат Еўропы ў гэтым годзе пройдзе з 12 па 17 жніўня ў Цюрыху.

Беларусь будуць прадстаўляць 29 спарцменаў. Сярод іх з групы спрынту – бар’ерыстка Аліна Талай, з групы трываласці — Марына Арзамасава, Святлана Кудзеліч, Вольга Мазуронак, Марына Даманцэвіч. У спартыўнай хадзе выступяць — Ганна Драбеня, Аліна Мацвяюк, Іван Троцкі, Дзяніс Сімановіч, у скачках у даўжыню — Вольга Сударава, у скачках у вышыню — Андрэй Чурыла, у трайным скачку — Наталля Вяткіна, Дзмітрый Платніцкі і Аляксей Цапік.

У спісе малатабойцаў — Павел Барэйша, Сяргей Каламоец, Павел Крывіцкі, Аксана Мянькова, Алена Навагродская, дзідакідальнікаў — Таццяна Халадовіч, Аляксандр Ашомка, штурхачоў ядра — Алёна Дубіцкая, Юлія Леанцюк, Алена Копец, Павел Лыжын, шматборцаў — Андрэй Краўчанка, Эдуард Міхан, Яна Максімава, Кацярына Нецветаева.

Звязда, 30 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/255/26887
Текущая дата: 16.11.2024