Белорусский портал в Казахстане

Памёр адзін з лепшых беларускіх футбалістаў Валянцін Бялькевіч



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола (БФФ).

1 жніўня на 42-м годзе жыцця раптоўна памёр адзін з лепшых футбалістаў Беларусі за ўсю гісторыю - Валянцін Бялькевіч.

Валянцін Бялькевіч чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы заваёўваў кубак краіны ў складзе футбольнага клуба "Дынама-Мінск".

Пасля пераходу ў кіеўскае "Дынама" Бялькевіч разам са сваім новым клубам сем разоў выйграў чэмпіянат Украіны і шэсць разоў Кубак Украіны. Беларускі паўабаронца ўнёс немалы ўклад у поспехі кіеўскага калектыву на еўраарэне - у 1999 годзе "Дынама" дайшло да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Валянцін Бялькевіч правёў 56 матчаў і забіў 10 галоў. Ён быў адным з яе лідараў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2002 года, калі каманда спынілася за крок да заваявання другога месца ў групе і права згуляць у стыкавых матчах. У 1995 годзе быў прызнаны лепшым футбалістам Беларусі, а ў 2001 - лепшым іграком украінскага чэмпіянату.

Пасля завяршэння гульнявой кар`еры Валянцін Бялькевіч працаваў трэнерам.

1 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/255/26936
Текущая дата: 16.11.2024