Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве нацыянальнага футбольнага стадыёна



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня падпісаў указ нумар 357 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу ў г.Мінску".

"Дакументам прадугледжана да 31 снежня 2018 года ажыццявіць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу ў межах Партызанскага праспекта - вуліц Ванеева - Даўгабродскай у Мінску", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Інвестпраектам прадугледжваецца будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна ў адпаведнасці з крытэрыямі 4-й катэгорыі рэгламента UEFA ўмяшчальнасцю 33-35 тыс. пасадачных месц.

Акрамя таго, для стварэння адзінага архітэктурнага комплексу праектуемыя новы нацыянальны стадыён і гандлёвы цэнтр увязаны з дзеючым стадыёнам "Трактар" і домам фізічнай культуры "Кольцы Славы".

18 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/256/26723
Текущая дата: 16.11.2024