Белорусский портал в Казахстане

Беларускія баскетбалісткі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету



Гістарычную і сенсацыйную перамогу беларуская каманда атрымала над зборнай Расіі — 70:53!

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе сенсацыйна перамагла расіянак і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету, які праходзіць у Чэхіі. Нашы накідалі фаварыткам сустрэчы на 17 ачкоў больш – 70:53 (23:11, 13:16, 14:8, 20:18).

Адзначым, што гэта першая перамога Беларусі над Расіяй за гісторыю існаванне нашай жаночай баскетбольнай каманды. Сярод беларусак 17 ачкоў набрала Алена Леўчанка, 15 – Юля Дурэйка і 11 – Таццяна Троіна.

За выхад у фінал нашу будуць гуляць з пераможцам пары Аўстралія-Чэхія.

Еўрарадыё
Віталь Зыблюк

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/257/2126
Текущая дата: 02.05.2024