Белорусский портал в Казахстане

«Балеем за нашых» — турыстычны пакет для беларусаў на ЧС-2014



Кошты на такія турпакеты пачынаюцца ад 75 еўра.

«Цэнтркурорт» распрацаваў для беларусаў турыстычны пакет «Белеем за нашых». Ён прадугледжаны ў асноўным для беларусаў, якія пражываюць за межамі сталіцы. Турпакет уключае пражыванне ў фан-вёсцы, квіткі на матчы з удзелам зборнай Беларусі (з магчымасцю ўключэння квіткоў на іншыя матчы), сувенір і карту заўзятара.

Нагадаем, таксама для гасцей чэмпіянату распрацаваны:

«VIP-пакет» — квіткі на матчы 2-3 катэгорыі, пражыванне ў лепшых гасцініцах Мінска (4-5 *), індывідуальны трансфер аэрапорт (вакзал) — гатэль — аэрапорт (вакзал), індывідуальны трансфер на матчы, наведванне VIP-зоны гасціннасці (рэстарана) на арэнах падчас наведвання матчаў.

«Пакет заўзятара» — квіткі на матчы 4-9 катэгорыі, пражыванне ў Фан-вёсцы, гасцініцах Мінска (2-3*), сувенір, карта заўзятара.

«Сямейны пакет» — квіткі на матчы 4-9 катэгорыі, пражыванне ў апартаментах Фан-вёскі, сувенір, карта заўзятара.

«Карпаратыўны пакет» — квіткі на матчы 4-9 катэгорыі, пражыванне ў Фан-вёсцы, гасцініцах Мінска (2-3 *), сувенір, карта заўзятара. Дадатковыя паслугі: экскурсіі, харчаванне і інш.

Звязда, 19 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/257/24458
Текущая дата: 18.05.2024