У Маскве на вяслярным канале ў Крылацкім стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ «Кубак Добрай волі».
Удзел у Кубку Добрай волі прымаюць каля 800 весляроў з пяці краін — Беларусі, Расіі, Узбекістана, Таджыкістана і Казахстана, спаборніцтвы праходзяць сярод юніёрскіх, маладзёжных і асноўных складаў зборных. У першы дзень турніру адбыліся 16 фінальных заездаў, нашы весляры па выніках дня заваявалі 18 медалёў: 6 залатых, 7 сярэбраных і 5 бронзавых. Прызёрамі міжнароднага форуму сталі наступныя беларускія атлеты:
Байдарка-адзіночка (U19), 1000 м — Ілья Саламонаў (золата), Данііл Кукса (бронза);
Байдарка-адзіночка (U24), 1000 м — Дзяніс Ярмоленка (золата);
Байдарка-адзіночка (мужчыны), 1000 м — Уладзіслаў Кравец (золата), Алег Юрэня (срэбра);
Каноэ-адзіночка (U19), 1000 м — Пётр Катоў (срэбра);
Каноэ-адзіночка (U24), 1000 м — Даніла Верашчака (срэбра), Мікіта Рудзевіч (бронза);
Каноэ-адзіночка (мужчыны), 1000 м — Іван Патапенка (бронза);
Байдарка-двойка (U19), 500 м — Марыя Місючэнка і Дар’я Ключынская (золата), Дар’я Стрыгалёва і Кацярына Сакратарава (срэбра);
Байдарка-двойка (жанчыны), 500 м — Вольга Худзенка і Марына Літвінчук (золата), Вераніка Леанюк і Марыя Каваленка (срэбра), Лізавета Вількова і Уладзіслава Скрыганава (бронза);
Каноэ-двойка (U19), 500 м — Вікторыя Несцярэнка і Лізавета Прымак (срэбра);
Каноэ-двойка (жанчыны), 500 м — Ангеліна Барданоўская і Вольга Клімава (золата), Алена Наздрэва і Марыя Папічыч (срэбра), Юлія Трушкіна і Ева Данільчук (бронза).
Спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ ў Маскве працягнуцца па 2 верасня.
Звязда, 29 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/26/70816
Текущая дата: 18.11.2024