У паўночнамакедонскім горадзе Берава праходзіць Міжнародны турнір па настольным тэнісе Zegin Open 2023, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі настольнага тэніса.
Беларусь на турніры прадстаўлена чатырма спартсменамі: трыма дзяўчатамі і адным хлопцам. Па выніках спаборніцтваў у жаночым адзіночным разрадзе на п’едэстал падняліся адразу дзве беларускі. Лізавета Цімошкава і Яна Жадзько дайшлі да паўфінальнай стадыі, дзе саступілі сербкам Таяне Ёкіч і Анэце Максуці адпаведна. Матч за трэцяе месца на Zegin Open 2023 не прадугледжаны, таму і Цімошкава, і Жадзько сталі ўладальніцамі бронзы. Яшчэ адна беларуска Дар’я Кісель выбыла ў чвэрцьфінале, а ў мужчынскім турніры наш Нікан Шутаў спыніўся на стадыі 1/8 фіналу.
Усяго на спаборніцтвах выступаюць больш за сто спартсменаў з 10 краін: Беларусі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Аргенціны, Албаніі, Балгарыі, Грэцыі, Польшчы, Косава, Босніі і Герцагавіны.
Звязда, 3 верасня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/26/70913
Текущая дата: 18.11.2024