З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў нашу краіну прыбылі 700 219 іншаземцаў: 442 121 грамадзянін Літвы, 48 823 неграмадзяніны і 159 791 грамадзянін Латвіі, а таксама 49 484 грамадзяніны Польшчы. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З 1 студзеня бязвізам скарысталіся 315 233 жыхары суседніх краін ЕС: 193 858 грамадзян Літвы, 71 657 грамадзян і 21 944 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 27 774 грамадзяніны Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні нашай краіны размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".
4 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
4 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/26/70920
Текущая дата: 18.11.2024