Белорусский портал в Казахстане

Мірны і Южны прайгралі паўфінал тэніснага турніру ў Монтэ-Карла



Максім Мірны (18-е месца ў парным рэйтынгу) і Міхаіл Южны (79) не здолелі выйсці ў фінал тэніснага турніру серыі "Мастэрс" у Монтэ-Карла.

19 красавіка беларуска-расійскі дуэт з лікам 3:6, 6:1, 6:10 (тай-брэйк) прайграў "пасеяным" пад трэцім нумарам Івану Додыгу з Харватыі (6) і Марсела Мела з Бразіліі (5).

У 1/16 фіналу Мірны і Южны выйгралі ў амерыканца Эрыка Бутараца (31) і паўднёваафрыканца Равена Клаазена (26) — 7:5, 6:1, у 1/8 фіналу былі мацнейшымі за "пасеяных" пад шостым нумарам Міхаэля Ладра (17) і Нікаля Маю (12) з Францыі — 7:6 (7:4), 6:4, а ў чвэрцьфінале ўзялі верх над аўстрыйцам Аляксандрам Пея і бразільцам Бруна Суарашам, якія займаюць трэцяе месца ў рэйтынгу і мелі другі нумар "пасеву", — 7:6 (7:5), 3:6, 11:9 (тай-брэйк).

Беларускі спартсмен выйграваў турніры ў Монтэ-Карла ў 2003 і 2006 гадах (з індыйцам Махешам Бхупаці і шведам Ёнасам Б`ёркманам). У мінулым сезоне Мірны, які гуляў у пары з румынам Хорыям Тэкау, дайшоў да чвэрцьфіналу.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/261/25872
Текущая дата: 16.11.2024