Белорусский портал в Казахстане

Токіа прыме летнія Алімпійскія гульні 2020 года



Сталіца Японіі Токіа прыме летнія Алімпійскія гульні 2020 года. Такое рашэнне прыняла 7 верасня 125-я сесія Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Буэнас-Айрэсе.

За права арганізаваць XXXII летнюю Алімпіяду змагаліся таксама Мадрыд і Стамбул.

8 верасня сесія МАК зацвердзіць віды спорту, у якіх будуць разыгрывацца медалі АГ-2020.

У 1964 годзе Токіа ўжо прымаў галоўную падзею спартыўнага чатырохгоддзя. У ёй удзельнічаў 5.151 спартсмен (678 жанчын і 4.473 мужчыны) з 93 краін. У 19 відах спорту разыграныя 163 камплекты медалёў. У склад алімпійскай каманды СССР было ўключана 10 беларускіх спартсменаў, тры з якіх сталі алімпійскімі чэмпіёнамі. У Токіа свой першы залаты медаль заваяваў барэц Аляксандр Мядзведзь. Чэмпіёнам з алімпійскім рэкордам стаў Рамуальд Клім (кіданне молата), а спартыўная гімнастка Алена Валчэцкая атрымала "золата" за камандную перамогу ў гімнастыцы. Таццяна Самусенка атрымала сярэбраную ўзнагароду ў камандным турніры па фехтаванні.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 8 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/263/23214
Текущая дата: 26.06.2024