Белорусский портал в Казахстане

Мірны выйшаў у паўфінал змешанага разраду US Open



Беларус Максім Мірны (24-е месца ў парным рэйтынгу) і чэшка Андрэа Главачкава (8) выйшлі ў паўфінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў змешаным разрадзе.

У першым крузе "пасеяная" пад сёмым нумарам пары выйграла ў амерыканцаў Кейтлін Крысціян (без рэйтынгу) і Дзяніса Новікава (485) — 6:1, 6:1, у другім — у Юн-Жань Чжань з Тайваня (186) і шведа Роберта Ліндстата (17) — 6:3, 6:4, у трэцім — у чацвёртага "сеянага" чэшска-польскага дуэта Квета Пешке (10)/Марцін Маткоўскі (18) — 6:1, 6:2.

Наступнымі сапернікамі Мірнага і Главачкавай будуць Крысціна Младзенавіч з Францыі (22) і леташні партнёр Мірнага ў парным разрадзе канадзец Дэніэл Нестар (15).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/264/23141
Текущая дата: 26.06.2024