Белорусский портал в Казахстане

Імёны фіналістаў конкурсу на стварэнне гімна да хакейнага чэмпіянату свету агучаць да канца тыдня



Пра гэта паведаміла менеджар па культурна-масавых праектах дырэкцыі па правядзенню сусветнага форуму Юлія Касьянава.

Усяго на конкурс было пададзена 35 заявак ад пачынаючых і ўжо вядомых выканаўцаў, такіх як групы Aura, Nuteki, Napoli і Las Vegas. У асноўным удзельнікі адпраўлялі кампазіцыі на рускай мове. Але таксама было шмат песень, прадстаўленых у дзвюх версіях, уключаючы англійскі варыянт.

Ацэньвае творы камісія ў складзе арганізатараў праекта і дзеячаў мастацтва. Кожны трэк павінен адпавядаць некалькім крытэрыям: суадносіцца з тэмай конкурсу, валодаць яркай і запамінальнай мелодыяй. Акрамя таго, тэкст павінен адпавядаць літаратурным нормам, а сама кампазіцыя павінна ўяўляць сабой мастацкую і музычную каштоўнасць.

Пераможцу і прызёраў назавуць да 1 лютага. Уладальнікі 1-га, 2-га і 3-га месцаў атрымаюць права публічнага прайгравання сваіх песень на сусветным хакейным першынстве. Трыумфатар - афіцыйны выканаўца гімна ЧС - таксама атрымае білеты на лядовыя баталіі.

Арганізатар конкурсу - дырэкцыя па правядзенню хакейнага чэмпіянату свету 2014 года.

21 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/268/24788
Текущая дата: 15.11.2024