Аб гэтым на цырымоніі закрыцця ІІ Гульняў краін СНД у "Мінск-Арэне" заявіў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
"На працягу дзесяці дзён госці Беларусі, валанцёры, спартсмены, трэнеры жылі адной вялікай і дружнай сям`ёй у абстаноўцы адзінства і ўзаемаразумення", - сказаў Сяргей Лебедзеў.
Ён адзначыў, што ўсе ўдзельнікі Гульняў прадэманстравалі моцны характар і яркую гульню, падарылі незабыўныя ўражанні і эмоцыі. Яны перажывалі радасць і шчасце перамогі, а таксама расчараванне ад паражэнняў. "Але такія суровыя законы спорту. Бо поспех у спорце - гэта не толькі тытанічная праца, але і ўдача", - падкрэсліў генеральны сакратар СНД.
"Сёння мы маем усе падставы заявіць, што само жыццё пацвярджае словы Аляксандра Лукашэнкі, што свет спорту павінен аб`ядноўваць і дарыць радасць. Нягледзячы на санкцыйныя бар`еры, у Беларусі на працягу дзесяці дзён панавалі мір, спорт і дружба, - адзначыў Сяргей Лебедзеў. - Тое, што ў Беларусь прыбылі спартсмены не толькі з краін Садружнасці, але і іншых дзяржаў, паказвае, што ў спорце няма меж, няма і не павінна быць палітыкі".
На думку генеральнага сакратара СНД, спаборніцтвы, якія прайшлі ў Беларусі, яшчэ раз прадэманстравалі, што ў сапраўдным спорце ёсць толькі сумленная барацьба, раўнапраўе і сапраўды святочны настрой.
Цырымонія закрыцця II Гульняў краін СНД праходзіць у "Мінск-Арэне". Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі эфектнае відовішча. Гасцей "Мінск-Арэны" і тых, хто сочыць за цырымоніяй па тэлевізары і ў інтэрнэце, чакае парад атлетаў, насычаная канцэртная праграма і яркія сцэнічныя нумары.
13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
13 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/27/70514
Текущая дата: 18.11.2024