Белорусский портал в Казахстане

Іміджавы ролік аб краіне павінен быць часткай праграмы па прасоўванню турыстычнага прадукту ў Еўропу



Такую думку выказаў 6 снежня дырэктар Нацыянальнага аненцтва па турызму Вячаслаў Чарноў у час міжнароднага форуму "Імідж Рэспублікі Беларусь: выгады і шляхі дасягнення".

Адказваючы на пытанне, ці патрэбны Беларусі для больш паспяховага прасоўвання за мяжой новы іміджавы ролік, Вячаслаў Чарноў сказаў: "Павінна быць праграма дзянняў. Калі мы, напрыклад, паказваем ролік па тэлеканале Euronews, то павінны быць упэўнены, што чалавеку, які яго ўбачыць, у мясцовай туркампаніі змогуць прапанаваць праездку ў Беларусь. Проста зняць і паказаць ролік - гэта не варыянт. Бюджэт такого праекта можа скласці 400-600 тыс. еўра і больш. Ужо вяліся перагаворы з CNN, Euronews, Eurosport. Там бюджэты ў раёне мільёна долараў. А каб зрабіць добры прадукт, патрэбны добрыя фінансавыя сродкі. Толькі якасны ролік сапраўды зможа зачапіць кагосьці".

"Калі мы патрацім больш, чым увесь бюджэт, які штогод прадугледжваецца на маркетынг Беларусі, то павінны бачыць, што ад гэтага атрымаем. Таму патрэбна вялікая падрыхтоўчая работа, - лічыць дырэктар Нацагенцтва па турызму. - Гэта комплекснае пытанне, якое трэба вырашаць. Не трэба проста праводзіць урок геаграфіі за беларускія грошы, ролік павінен быць часткай праграмы па прасоўванню турыстычнага прадукту ў Еўропу".

Вячаслаў Чарноў адзначыў, што іміджавы ролік "Беларусь: адзін дзень з жыцця", прадстаўлены ў канцы снежня 2011 года і абноўлены ў 2012 годзе, выклікае інтарэс на міжнародных турвыстаўках, аднак сам па сабе ролік не можа прыцягнуць шмат турыстаў. Ён дадаў, што ёсць рынкі, дзе многае вызначае палітыка тураператараў, таму трэба наладжваць кантакт з замежнымі туркампаніямі.

6 снежня 2013, Мінск
Наталля Злотнік - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/271/24339
Текущая дата: 15.11.2024