Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Шры-Ланка абмяркоўваюць магчымасць адкрыцця прамога авіярэйса



Аб гэтым ішла размова жніўняў час перагавораў лідараў дзвюх краін.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на магчымасці развіцця турызму, адзначыўшы вялікі патэнцыял у гэтай сферы.

"Мы ведаем, што Шры-Ланка вельмі сур`ёзна займаецца развіццём турыстычнай індустрыі, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы вялі размову аб адкрыцці прамога маршруту з Беларусі ў Шры-Ланку для перавозкі турыстаў".

У цэлым, падводзячы вынікі праведзеных сёння ў Мінску перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Шры-Ланкі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што быў абмеркаваны ўвесь спектр двухбаковага супрацоўніцтва.

"Беларусь высока цэніць дружалюбныя адносіны са Шры-Ланкой. Наш дыялог заснаваны на даверы і ўзаемнай павазе, што дае магчымасць знаходзіць узаемаразуменне па шырокаму колу пытанняў", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што беларуска-ланкійскія адносіны набылі апошнім часам дакладную станоўчую дынаміку. Паводле яго слоў, значныя перспектывы для развіцця супрацоўніцтва ёсць у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, прамысловай, навукова-тэхнічнай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах.

"Сёння ў ходзе перагавораў мы пацвердзілі ўзаемны намер вывесці беларуска-ланкійскае супрацоўніцтва на самы высокі ўзровень. А для гэтага неабходна наладзіць прамыя кантакты паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін, актывізаваць міжпарламенцкі дыялог, прычым не толькі на двухбаковым узроўні, але і ў рамках міжнародных арганізацый", - лічыць беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў вагу на важнасць развіцця гандлёва-эканамічных адносін. На яго думку, існуючы паміж краінамі тавараабарот у памеры каля $50 млн. не адлюстроўвае магчымасцей дзвюх дзяржаў. "Мы поўныя рашучасці значна яго развіваць і давесці да больш сур`ёзнага ўзроўню", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі запэўніў свайго ланкійскага калегу ў тым, што беларускі бок зробіць усё неабходнае для рэалізацыі дасягнутых у час перагавораў дамоўленасцей. "Закрытых тэм у нашым супрацоўніцтве абсалютна няма, мы будзем развіваць адносіны па ўсіх напрамках, якія будуць нас цікавіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

26 жніўня 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/276/22911
Текущая дата: 15.11.2024