Пра гэта расказаў журналістам генеральны сакратар НАК Азербайджана Азер Аліеў падчас наведвання мемарыяльнага комплексу «Хатынь» напярэдадні адкрыцця II Гульняў краін СНД.
Па словах Азера Аліева, у Азербайджана ўжо ёсць добры досвед у правядзенні спартыўных мерапрыемстваў. «Мы спадзяемся, што III Гульні краін СНД, якія будуць праходзіць у Азербайджане праз два гады, мы таксама арганізуем на годным узроўні. Магчыма, мы больш будзем уключаць рэгіёны. Спадзяемся прыемна здзівіць усіх гасцей», — распавёў ён.
Генеральны сакратар расказаў, што ўжо быў на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Мінску. «Гэтыя гульні прайшлі на вельмі высокім узроўні ў плане арганізацыі і спартыўнай праграмы. Мы пабывалі амаль на ўсіх аб’ектах. Проста праязджаючы па Мінску, можна ўбачыць вельмі шмат спартыўных аб’ектаў. Беларусь — вельмі спартыўная краіна. Гульні краін СНД праходзяць другі раз, але, думаю, што яны будуць станавіцца больш папулярнымі. Тут выступаюць па большай частцы маладыя спартсмены і гэта дае ім магчымасць паспрабаваць сябе на такіх буйных мерапрыемствах. Спадзяемся, што наша каманда выступіць годна», — адзначыў ён.
Каманда Азербайджана стаіць на трэцім месцы па колькасці — на гульні прыехала 177 спартсменаў, якія прадстаўляюць 16 відаў спорту.
II Гульні краін СНД праходзяць з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах Беларусі.
Звязда, 5 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/29/70377
Текущая дата: 18.11.2024