Белорусский портал в Казахстане

Беларускі барэц Павел Глінчук выйграў бронзу II Гульняў краін СНД



Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Павел Глінчук заваяваў бронзу II Гульняў краін СНД.

Беларус выдатна правёў паядынак за трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 130 кг, упэўнена перамогшы армянскага спартсмена Разміка Курдзяна.

Пераможцам у гэтай вазе стаў расіянін Марат Кампараў, які адолеў у фінале Сархана Мамедава з Азербайджана. Беларускія барцы грэка-рымскага стылю 5 жніўня сталі ўладальнікамі чатырох узнагарод.

6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/29/70394
Текущая дата: 18.11.2024