На спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ІІ Гульняў краін СНД разыграны першы камплект узнагарод.
На базе РЦАП па лёгкай атлетыцы мацнейшых вызначалі юныя кідальніцы молата, два лепшыя вынікі паказалі прадстаўніцы Беларусі. Золата заваявала Сафія Каралёнак, якая ў лепшай са спроб адправіла снарад на 64,15 м. Срэбра дасталася нашай Вераніцы Шчарбянок, якая кінула молат на 60,83 м. Тройку лепшых дапоўніла расіянка Варвара Іванова (58,57 м).
6 жніўня на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на II Гульнях краін СНД будуць праведзены яшчэ 11 фіналаў. Большасць відаў праграмы прымае Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама".
6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/29/70408
Текущая дата: 18.11.2024