Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года, які адбудзецца ў Мінску, можа прайсці па новай формуле, паведаміў у аўторак старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь (ФХРБ) Яўген Ворсін.
"На генеральным кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея пасля апошняга чэмпіянату свету сапраўды ставілася пытанне пра магчымае змяненне сістэмы правядзення гэтага турніру. Гэта было зроблена на падставе першынства-2012 у Фінляндыі. На ім быў шэраг матчаў, якія не выклікалі цікавасці ў гледачоў. Абмяркоўваліся магчымасці скарачэння колькасці каманд у элітным дывізіёне з 16 да 14 і вяртання да старой формулы: 4 групы па 4 каманды (цяпер на папярэднім этапе чэмпіянату свету 16 каманд разбітыя на дзве групы па 8 зборных у кожнай. — БелаПАН.)", — расказаў кіраўнік ФХРБ.
Паводле слоў Ворсіна, магчымыя змяненні, калі яны будуць зацверджаны, могуць набыць моц якраз з 2014 года, гэта значыць з мінскага чэмпіянату свету. "Першынство-2013 сапраўды пройдзе па дзейнай формуле, а што будзе ў 2014 годзе — паглядзім", — сказаў ён.
Кіраўнік ФХРБ сцвярджае, што абмеркаванне зменаў фармату звязанае перадусім са спробамі зрабіць турнір больш прывабным і цікавым для гледачоў. "Гутаркі пра перагляд формулы ніяк не звязаныя з Алімпіядай 2014 года, такія абмеркаванні былі і раней. Дыскусія была яшчэ летам. Некаторыя прапанавалі, каб чэмпіянаты свету наогул не праводзіліся ў алімпійскі год. Зрэшты, паўтару, гэта пакуль усяго толькі абмеркаванні, аналітыка", — сказаў Ворсін.
Такім чынам, Ворсін абверг інфармацыю пра тое, што з-за Алімпіяды ў Сочы мінскі чэмпіянат свету можа быць адменены. Гэтыя звесткі былі распаўсюджаныя 26 лістапада расійскай газетай "Известия", а затым перадрукаваныя беларускімі масмедыя.
"Многія краіны прапануюць ці замяніць ЧС на турнір з еўрапейскай канцэпцыяй, таму што, напрыклад, ЗША і Канада наўрад ці дашлюць каманды, ці наогул адмяніць", — пішуць "Известия" са спасылкай на выканаўчага дырэктара Федэрацыі хакея Расіі Валерыя Фесюка.
Трэба адзначыць, што першынство ў сталіцы Беларусі пройдзе праз тры месяцы пасля галоўнага старту чатырохгоддзя — алімпійскага турніру ў Сочы. Менавіта на яго ўсе зборныя будуць прыцягваць максімальныя сілы і, як паказвае практыка, пасля Алімпіяды шматлікія вядучыя гульцы сапраўды лічаць за лепшае прапускаць чэмпіянат свету. Падобныя гутаркі здараюцца напярэдадні кожнай Алімпіяды. Тым не менш, за апошнія 14 гадоў яшчэ ні разу чэмпіянаты свету, якія праходзяць у алімпійскі год, не зрываліся, а тыя ж паўночнаамерыканскія зборныя іх ніколі не ігнаравалі.
Калі нешта падобнае адбудзецца, то, паводле меркавання некаторых спецыялістаў, для беларускай зборнай гэта ў нейкім сэнсе будзе нават выгадна, паколькі павялічваюцца яе шансы на паспяховае выступленне.
Яўген Ворсін у сувязі з гэтым сказаў наступнае: "Я катэгарычна супраць таго, каб штучным спосабам забяспечваць нашай камандзе камфортныя ўмовы. Гэта няправільна".
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/295/17950
Текущая дата: 14.11.2024