Белорусский портал в Казахстане

Беларускі гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў перамог у міжнародным турніры ў Маскве



Беларускі гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў перамог у міжнародным турніры "Аэрафлот Оўпэн" у Маскве, паведамілі ў Беларускай федэрацыі шахмат.

У дзевяці турах мінчанін не пацярпеў ніводнага паражэння, у яго актыве пяць перамог і чатыры нічыйныя вынікі. Першае месца Уладзіслаў Кавалёў гарантаваў сабе, звёўшы да нічыёй матч заключнага тура з Габрыэлем Саркісянам з Арменіі.

Два іншыя прадстаўнікі Беларусі гросмайстры Сяргей Жыгалка і Аляксей Аляксандраў, набраўшы па пяць ачкоў, занялі 27-е і 28-е месцы адпаведна.

Як адзначылі ў федэрацыі шахмат, на гэты час з мужчынскай нацыянальнай камандай працуе вядомы спецыяліст Уладзімір Тукмакоў, які раней трэніраваў зборныя Азербайджана і Украіны.

З яго прыходам звязваюцца пэўныя надзеі і дасягненні высокіх рэзультатаў беларускімі шахматыстамі на міжнароднай арэне.

Раней беларускім ігракам не ўдавалася перамагчы на "Аэрафлот Оўпэн". Прызёрамі станавіліся Аляксей Аляксандраў (2002 і 2003 гады), Аляксей Фёдараў (2003 год).

Прызавы фонд турніру ў Маскве ў гэтым годзе склаў 120 тыс. еўра. Пераможца атрымаў 18 тыс. і права прыняць удзел у супертурніры ў Дортмундзе, які запланаваны на 12-23 ліпеня.

1 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/3/42657
Текущая дата: 07.05.2024