Белорусский портал в Казахстане

Алімпійская чэмпіёнка Скардзіна абвясціла аб завяршэнні кар`еры



У лютым Надзея Скардзіна стала алімпійскай чэмпіёнкай у саставе жаночай эстафетнай зборнай Беларусі ў Пхенчхане.

Беларуская біятланістка, алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна абвясціла аб завяршэнні кар`еры, заява прагучала ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у суботу.

"Дзякуй Беларусі, камандзе, што я адчула тут сябе сваім чалавекам. Усім дзякуй. Спадзяюся, я для вас застануся вашай біятланісткай. Разумею, што трэба рабіць некаторыя крокі ў часе, а не пасля. Не магу знайсці матывацыю, сілы на штодзённыя трэніроўкі. Самы галоўны фактар — я сапраўды хачу адпачыць. Вялікі дзякуй усім нашым заўзятарам і камандзе, у якой я знаходзілася 15 гадоў", — сказала 33-гадовая спартсменка.

Некалькі месяцаў таму, у лютым, Надзея Скардзіна стала алімпійскай чэмпіёнкай у саставе жаночай эстафетнай зборнай Беларусі на Гульнях у Пхенчхане. У 2014 годзе яна заваявала бронзавы медаль у індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе ў Сочы.

Раней біятланісткі Надзея Пісарава і Дар`я Юркевіч таксама абвясцілі аб завяршэнні кар`еры. Алімпійская чэмпіёнка і маладая мама Дар`я Домрачава пакуль не вызначылася наконт працягу кар`еры.

Раней у сетцы з`явілася інфармацыя, што Надзея Скардзіна праводзіць збор на Крыце разам са зборнай Швейцарыі па біятлоне.

Карыстальнікі сацсетак выказалі здагадку, што спартсменка магла рыхтавацца на востраве да новага сезону або знайшла бойфрэнда ў гэтай камандзе.

Мінск, 2 чэрвеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/3/43634
Текущая дата: 28.04.2024