Белорусский портал в Казахстане

Беларусы заваявалі бронзу ў змешанай эстафеце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах



У Беларусі другі медаль на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Раўбічах.

Нашы спартсмены сталі трэцімі ў змешанай эстафеце. Пры падтрымцы сваіх балельшчыкаў на п’едэстал падняліся Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Раман Ялётнаў і Сяргей Бачарнікаў.

Беларусы паказалі добрую хуткасць на дыстанцыі і даволі дакладна стралялі: у каманды шэсць дадатковых патронаў.

Доўгі час наша каманда была ў лідарах, аднак пасля апошняга агнявога рубяжа Сяргей Бачарнікаў саступіў Себасцьяну Самуэльсану са Швецыі і немцу Філіпу Хорну. Гэта другі медаль зборнай Беларусі ў Раўбічах.

У першы дзень турніру бронзу заваявала Ірына Крыўко.

Тэлеканал ОНТ, 21 лютага 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/3/46892
Текущая дата: 02.05.2024