Беларус Уладзіслаў Саковіч заваяваў серабро ў апошні дзень адкрытага першынства Расіі па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і юніёрак, якое завяршылася ў Саранску.
У вагавой катэгорыі 109 кг Саковіч паказаў другі рэзультат у суме дваябор’я — 355 кг.
Усяго на спаборніцтвах у мардоўскай сталіцы юныя беларускія цяжкаатлеты сталі ўладальнікамі 36 узнагарод, 15 з якіх залатыя. Таксама ў медальнай скарбонцы зборнай Беларусі 15 срэбных і 6 бронзавых медалёў.
Звязда, 31 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/30/70301
Текущая дата: 18.11.2024