Белорусский портал в Казахстане

Хакей з мячом: Беларусь-Канада 6:0



На чэмпіянаце свету па бэндзі, які праходзіць у паўднёвай сталіцы Казахстана зборная Беларусі ўпэўнена перамагла зборную Канады.

Напачатку першага тайма канадцы мелі прыкметную перавагу. Але акуратная гульня беларусаў у абароне і нечаканыя імклівыя прарывы нападнікаў не пакінулі шанцаў канадцам. У выніку - 6:0.

Пры гэтым беларусы не рэалізавалі сама меней яшчэ тры пэўныя галявыя моманты.

Пасля гэтай сустрэчы каманда Беларусі датэрмінова забяспечыла сабе пераход у групу А ў наступным ЧС-2013.

3-га лютага згуляюць у групе Б:
11.30  Беларусь - Галандыя;
14.00  Канада - Латвія.

МБ
Алматы, 2 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/307/12002
Текущая дата: 19.05.2024