Белорусский портал в Казахстане

Зборная Беларусі буйна выйграла ў венграў у стартавым матчы чэмпіянату свету па хакеі з мячом у групе В



Зборная Беларусі з лікам 13:5 выйграла ў каманды Венгрыі 30 студзеня ў стартавым матчы чэмпіянату свету па хакеі з мячом у групе В, які праходзіць у Казахстане.

У другой сустрэчы першага гульнявога дня Нідэрланды ўзялі верх над Латвіяй — 6:2.

1 лютага Беларусь будзе сапернічаць з Латвіяй, 2-га — з Канадай, 3-га — з Нідэрландамі.

Пераможца групы пераходзіць у групу А. Летась Беларусь заняла першае месца ў другім дывізіёне, але ў стыкавым матчы прайграла амерыканцам, якія занялі апошняе месца ў першым дывізіёне.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 30 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/309/11944
Текущая дата: 02.06.2024