Белорусский портал в Казахстане

Беларускі альпініст, які атрымаў траўмы ў гарах Таджыкістана, паспяхова эвакуяваны ў бальніцу Душанбэ



Беларускі альпініст, які атрымаў траўмы пры падзенні ў гарах Таджыкістана, паспяхова эвакуяваны выратавальным атрадам на верталёце ў бальніцу горада Душанбэ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Таджыкістане, стан грамадзяніна здавальняючы, пагрозы яго жыццю няма.

"Дзякуем супрацоўнікам Камітэта па надзвычайных сітуацыях і грамадзянскай абароне Таджыкістана за аператыўнае садзейнічанне і дапамогу ў выратаванні беларускага грамадзяніна", - сказалі ў МЗС.

21 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/31/70153
Текущая дата: 18.11.2024