З 1 студзеня 2023 года ў бязвізавым парадку ў Беларусь заехалі 254 608 жыхароў суседніх краін Еўрасаюза, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
З пачатку года беларускім бязвізам скарысталіся 160 814 грамадзян Літвы, 54 258 грамадзян і 16 929 неграмадзян Латвіі, а таксама 22 607 грамадзян Польшчы.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прайшлі 639 594 замежнікі: 409 077 грамадзян Літвы, 43 808 неграмадзян і 142 392 грамадзяніна Латвіі, а таксама 44 317 грамадзян Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Граніца Беларусі».
Звязда, 24 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/31/70197
Текущая дата: 18.11.2024