Беларускія плыўцы сталі ўладальнікамі двух залатых медалёў адкрытага Кубка Расіі ў Казані.
Сёння першую ўзнагароду вышэйшай пробы для беларусаў заваявала Аліна Змушко, якая з рэзультатам 30,67 сек выйграла фінальны заплыў на дыстанцыі 50 м брасам.
На мужчынскай стаметроўцы брасам Ілья Шымановіч перамог з рэзультатам 58,76 сек.
У складзе беларускай каманды 11 спартсменаў, а ўсяго за ўзнагароды спаборніцтваў у казанскім Палацы водных відаў спорту вядуць барацьбу больш як 500 беларускіх і расійскіх плыўцоў. Тэлеканал "Беларусь 5" праводзіць прамыя трансляцыі. Турнір фінішуе 30 ліпеня.
26 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
26 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/31/70215
Текущая дата: 18.11.2024