Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла трэцяе месца ў спрынтарскай гонцы, якая прайшла 11 лютага ў фінскім Кантыялахці ў межах 8-га этапу Кубка свету.
Спартсменка пераадолела дыстанцыю за 23 хвіліны 24,4 секунды, дапусціўшы два промахі на першым агнявым рубяжы (не закрыла другую і пятую мішэні). Домрачава на 17 секунд адстала ад пераможцы — немкі Магдалены Нойнер (1+0) і на 4,7 секунды — ад фінкі Кайсы Мякярайнен (1+0), якая заняла другое месца
Людміла Калінчык заняла 33-е месца (25.18,0; 0+1), Надзея Скардзіна — 37-е (25.25,3; 0+1), Анастасія Дубарэзава — 40-е (25.36,3; 1+2), Ірына Крыўко — 61-е (26.37,7; 3+0) сярод 80 удзельніц.
У агульным заліку Кубка свету наперадзе Нойнер (876 ачкоў), Домрачава (843) і Мякярайнен (733). Дубарэзава на 29-м месцы (192), Скардзіна — на 41-м (120), Калінчык — на 43-м (110), Крыўко — на 86-м (1).
12 лютага, у заключны дзень восьмага этапу, пройдуць гонкі пераследу.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/320/12192
Текущая дата: 15.11.2024