У Новым Урэнгоі прадаўжаецца адкрыты чэмпіянат Расіі па цяжкай атлетыцы, у якім беларускія спартсмены сталі ўладальнікамі трох узнагарод.
У вагавой катэгорыі 81 кг золата заваяваў беларус Уладзімір Зайцаў. Яго рэзультат у суме дваябор`я 341 кг (155+186). Да гэтага чэмпіёнам у вагавой катэгорыі 67 кг стаў беларускі спартсмен Ягор Грынько - 299 кг (133+166), а Ілья Жырноўскі (вагавая катэгорыя 73 кг) заваяваў бронзавы медаль - 317 кг (141+176).
Сёння і заўтра будуць разыграны апошнія камплекты ўзнагарод у пяці вагавых катэгорыях у мужчын.
15 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
15 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/33/69727
Текущая дата: 18.11.2024