Белорусский портал в Казахстане

14 медалёў заваявалі беларусы на этапе Кубка свету па самба




17 лютага ў мінскім Палацы спорту прайшоў XV Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па самба на прызы Прэзідэнта. З 2008 года турнір праходзіць у статусе этапу Кубка свету. Сёлета, акрамя краіны-гаспадыні, у ім удзельнічалі спартсмены з 18 краін: Арменіі, Азербайджана, Балгарыі, Германіі, Грэцыі, Грузіі, Італіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Марока, Малдовы, Расіі, Румыніі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Паўднёвай Карэі.

Турнір прынёс беларусам 14 медалёў (па пяць залатых і сярэбраных і чатыры бронзавыя) і першае месца ў камандным заліку. Наша каманда фінішавала з 53 баламі, абышоўшы сваіх традыцыйных супернікаў: Расію (45 ачкоў) і Казахстан (16). У медальным заліку ўслед за Беларуссю размясціліся каманды Грузіі (2 залатыя медалі), Расіі (1 залаты, 3 сярэбраныя, 10 бронзавых медалёў), Украіна (1, 0, 0), Балгарыя (0, 1, 0), Казахстан (0, 0, 3) і Грэцыя (0, 0, 1). У нашай камандзе залатыя медалі заваявалі Андрэй Курлыпа (катэгорыя да 52 кг), Ігар Сядой (да 62 кг), Сцяпан Папоў (да 74 кг), Магамед Абдулганілаў (да 82 кг), Аляксандр Вахавяк (звыш 100 кг). Спецыяльныя прызы ад аднаго з арганізатараў турніру — Прэзідэнцкага спартыўнага клуба — атрымалі наш суайчыннік Юрый Рыбак (ён заваяваў другое месца ў катэгорыі звыш 100 кг) у намінацыі "За волю да перамогі" і балгарын Марцін Іванаў ("За лепшую тэхніку").

Звязда
19 лютага 2011



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/334/4553
Текущая дата: 19.09.2024