Белорусский портал в Казахстане

Каля 300 спартсменаў узялі ўдзел у XLI міжнародным турніры Гран-пры па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя



Прыкладна 300 удзельнікаў з 18 краін выступілі на XLI міжнародным турніры Гран-пры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, які прайшоў 4—5 сакавіка ў мінскім Палацы спорту.

Летась у турніры ўзялі ўдзел 289 спартсменаў з 26 краін. Нашу краіну прадставілі 56 барцоў.

Па традыцыі турнір Гран-пры на прызы Мядзведзя праводзіцца напярэдадні адбору барцоў па вольнай барацьбе на чэмпіянат Еўропы, які сёлета адбудзецца 29 сакавіка — 4 красавіка ў Германіі.

Імянныя турніры на прызы вялікага барца сталі праводзіцца ў Мінску з 1970 года. З 1994 года па рашэнні Міжнароднай федэрацыі барацьбы турніру была прысвоена вышэйшая катэгорыя — Гран-пры. За ўсю гісторыю гэтых спаборніцтваў у іх узялі ўдзел спартсмены з 55 дзяржаў. Рэкорд па колькасці краін (47) быў устаноўлены на 30-м турніры ў 2000 годзе.

БелаПАН
5 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/334/4884
Текущая дата: 19.09.2024