У Віцебску ўпершыню прайшоў чэмпіянат свету і Еўропы па гіравым спорце сярод майстроў. У спаборніцтвах удзельнічалі звыш 370 спартсменаў з больш як 20 краін. Геаграфія краін, прадстаўнікі якой пажадалі паказаць клас, багатая: ЗША, Японія, Грэцыя, Украіна і іншыя. Цікава, што старэйшаму спартсмену ўжо за восемдзесят гадоў. А спартсменцы... 76. Дарэчы, гіравікоў-дам сярод удзельнікаў было больш за пяцьдзясят.
Гледачы ўбачылі самыя розныя спаборніцтвы: гіравыя марафон, эстафету і нават жангляванне. І на свае вочы можна было ўбачыць, як за секунду чалавек узнімае гіру... тры разы. У рамках чэмпіянату прайшоў і першы адкрыты чэмпіянат Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Ініцыятарам правядзення спаборніцтваў стаў выхадзец з Беларусі Анатоль Мікалаевіч Яжоў, які цяпер жыве ў Расіі. Ён ставіў сусветныя рэкорды па падняцці гіры ў экстрэмальных умовах на ўсіх кантынентах: у Антарктыдзе, на вулканах, у Альпах... Усяго ў 45 экстрэмальных кропках планеты. Падымаў гіры пад вадой, пад зямлёй. Збіраецца хутка падняць у бязважкасці. А ў беларускім Віцебску ён жыў, вучыўся, тут пахаваныя яго бацькі. Анатоль Яжоў — прэзідэнт міжнароднай канфедэрацыі майстроў гіравога спорту, да ўсяго ён прафесар, доктар эканамічных навук, а таксама ганаровы член самых розных акадэмій, рэктар, член расійскага саюза рэктараў, пісьменнік, паэт... У свае 65 гадоў Яжоў выглядае вельмі добра. І раіць усім займацца самым народным спортам, каб да глыбокай старасці адчуваць сябе бадзёрым. Славуты гіравік ведае тыбецкія сакрэты захавання маладосці, вядзе здаровы лад жыцця. Яжоў упэўнены ў добрых перспектывах гіравога спорту ў нашай краіне і зробіць усё магчымае, каб прозвішчы беларускіх волатаў прагучалі на ўвесь свет.
"Спорт гэты не патрабуе вялікіх выдаткаў і з`яўляецца насамрэч народным", — расказвае наш знакаміты зямляк. — "...І ёсць ужо некалькі выпадкаў, калі нават ад інваліднасці людзі пазбавіліся дзякуючы заняткамі гірамі".
Дарэчы, гіры, з якімі выступалі на спаборніцтвах, пасля заканчэння падарылі віцебскім школьнікам і нават выхаванцам калоніі для падлеткаў.
Аляксандр Пукшанскі
Звязда
6 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/338/5764
Текущая дата: 27.12.2024