Белорусский портал в Казахстане

Для наведвальнікаў «Славянскага базару» будзе дзейнічаць бязвізавы парадак уезду ў Беларусь



Аб гэтым паведамляецца ў тэлеграм-канале ДПК Беларусі.

З 4 па 23 ліпеня для замежнікаў з 73 краін, якія едуць на Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праз міжнародныя пункты пропуску, будзе дзейнічаць бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.

Памежны камітэт Беларусі нагадвае, што для бязвізавага ўезду ў нашу краіну дадзенай катэгорыі замежнікаў неабходна мець сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, а таксама арыгінальныя або электронныя квіткі на мерапрыемствы фестывалю ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале «Віцебск». 

Для замежных удзельнікаў фестывалю ўезд без віз будзе дазволены пры наяўнасці запрашэння Цэнтра культуры «Віцебск» або Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Па адным білеце (арыгінальным або электронным) дазволены аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней даты правядзення мерапрыемства, названага ў гэтым білеце.

Таксама замежнікі вызваляюцца ад дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю часовага знаходжання ў Беларусі.

Звязда, 3 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/34/69325
Текущая дата: 18.11.2024