Магчымасцю наведаць Беларусь па бязвізе з пачатку года скарысталіся 178 285 жыхароў суседніх краін Еўрасаюза. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Паводле інфармацыі пагранічнага ведамства, з 1 студзеня беларускім бязвізам скарысталіся 117 724 грамадзяніны Літвы, 34 473 грамадзяніны і 10 336 неграмадзян Латвіі, а таксама 15 752 грамадзяніны Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі больш як 563 тыс. іншаземцаў: 365 987 грамадзян Літвы, 37 215 неграмадзян і 122 607 грамадзян Латвіі, а таксама 37 462 грамадзяніны Польшчы.
З 22 па 29 мая ў Беларусь па бязвізе прыбылі 8940 іншаземцаў з суседніх краін ЕС. Большасць бязвізавых турыстаў - 5649 грамадзян - прыехалі з Літвы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і мабільным дадатку "Граніца Беларусі".
29 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
29 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/34/69565
Текущая дата: 18.11.2024