Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ер Літвы выправіўся ў паход па Беларусі



25 ліпеня прэм`ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс у складзе групы з 30 чалавек выправіўся ў паход на ровары па тэрыторыі Беларусі, які працягнецца да 1 жніўня.

Сярод іншага, маршрут пройдзе празь Ліду і Нясьвіж. Заплянаваныя сустрэчы удзельнікаў з прадстаўнікамі мясцовых этнічных літоўцаў і наведваньне імшы ў адным з касьцёлаў.

Паход на роварах "Заварочвай направа" ладзіцца ўжо дзявяты раз. Яго ладзіць партыя Саюз айчыны – хрысьціянскія дэмакраты. Сярод турыстаў - літоўскія палітыкі, чыноўнікі, іх сябры і сямейнікі.

Падчас візыту ў Менск у канцы чэрвеня Андрус Кубілюс запрасіў узяць удзел у паходзе беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку. Аднак, як сказала БелаПАН прэсавая сакратарка літоўскага прэм`ера Ярда Паўкшцене, гэтае запрашэньне было "больш жартаўлівым, чым афіцыйным".

25.07.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/345/1449
Текущая дата: 26.12.2024