Больш за сто байкераў з розных рэгіёнаў Мінскай вобласці адкрылі мотасезон у Маладзечне, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
Матацыклісты праехалі па цэнтральных вуліцах горада. Калону суправаджалі экіпажы ДАІ.
Перад стартам з удзельнікамі байкерскага злёту правялі прафілактычную гутарку, распавялі аб мерах, якія дазволяць пазбегнуць ДТЗ. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пажадалі байкерам безаварыйнага сезона.
Звязда, 22 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/36/69183
Текущая дата: 18.11.2024